Гродзенца прывязалі скотчам да дрэва сябры яго былой жонкі, каб выгнаць з лецішча

60-гадовыя муж і жонка ў Гродне развяліся яшчэ ў 2000-х, але жылі разам у агульнай кватэры. Жанчына пачала выпіваць з двума 30-гадовымі хлопцамі. У нейкі момант яны вырашылі, што былы муж новай знаёмай павінен пакінуць кватэру. Мужчына з’ехаў жыць на лецішча ў Гродзенскі раён. Аднак былая жонка са сваімі новымі сябрамі адправілася на лецішча і сталі выжываць пацярпелага і адтуль, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

З першага разу не атрымалася. Ужо на другі дзень, у мінулы чацвер, падазраваныя зноў прыйшлі на лецішча. Былы муж сам адчыніў ім дзверы. Пасля дзесяціхвіліннай гутаркі мужчына адмовіўся пакідаць лецішча, тады зламыснікі папрасілі яго паказаць дарогу да чыгуначнай станцыі. Па шляху падазраваныя накінуліся на яго, прывязалі яго скотчам да дрэва, а пазней ўцяклі.

Пацярпелы прыкладна праз гадзіну вызваліўся самастойна, дабраўся да суседзяў па лецішчу і з іх тэлефона паведаміў аб тым, што здарылася, у міліцыю. Праваахоўнікі выявілі месцазнаходжанне падазраваных, яны хаваліся на здымнай кватэры ў абласным цэнтры, там былі і затрыманыя. Іх будуць судзіць па артыкуле «Незаконнае пазбаўленне волі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024