Беларусы стварылі петыцыю, каб зрабіць 31 снежня і 2 студзеня выходнымі

У гэтым месяцы на сайце petitions.by з’явіўся перадкалядны зварот да Саўміна і Мінпрацы. Беларусы хочуць адпачываць тры дні запар — з 31 снежня па 2 студзеня. І не адпрацоўваць за гэта па суботах. У Мінпрацы гатовыя разгледзець прапанову, але канчатковае рашэнне — за прэзідэнтам, паведамляе Onliner.by.

Тэкст петыцыі выглядае так: «Мы, ніжэйпадпісаныя, вельмі пераканаўча просім адмяніць прынятую Пастанову ад 09.10.2019 № 688 „Аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе“. І просім зрабіць 31 снежня і 1 2 студзеня (пачынаючы з 2019 і 2020 года і ў наступныя гады) паўнавартаснымі выхаднымі днямі на дзяржаўным узроўні, без пераносаў на іншыя дні. Дадзеныя змены, мяркуем, вельмі станоўча адаб’юцца як на адпачынку грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і на іншых сферах грамадскага жыцця (эканамічнай, палітычнай і іншых)».

Пад зваротам пакуль падпісаліся 173 чалавекі.

У прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, што выходныя і святочныя дні ў нас вызначаюцца ўказам кіраўніка дзяржавы.

— Але ў любым выпадку мы разгледзім петыцыю, у адрас міністэрства можа быць накіравана прапанова па вызначэнні у тым ліку выхадных дзён і прафесійных святаў, — сказалі ў ведамстве.


2 января — выходной. Опубликовали график переноса рабочих дней в 2020 году


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024