Навіны

На Паўстанцкім фэсце ўшанавалі памяць Каліноўскага і герояў 1863 года. А міліцыя запускала дрона

Паўстанцкі фэст — штогадовае свята памяці паўстанцаў 1863−64 гадоў - адбыўся ў Свіслачы 27 кастрычніка. Удзельнікі наведалі магілу Віктара Каліноўскага, помнікі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту. А таксама з’ездзілі ў Якушоўку — родавую сядзібу Каліноўскіх, дзе стаіць крыж у гонар паўстанца.

— Апошнія 20 гадоў мы кожны год прыязджаем у Свіслач, каб ушанаваць Кастуся і Віктара Каліноўскіх і іншых паўстанцаў, — расказвае Вадзім Саранчукоў, які ў 2000 годзе прымаў у Якушоўцы прысягу на вернасць Беларусі ў «Маладым Фронце». — Тут знаходзілася родавая сядзіба Каліноўскіх, тут прайшло дзяцінства Кастуся Каліноўскага. І гэта тое самае месца сілы дзе ўсё дыхае беларушчынай, якое павінен наведаць кожны беларус.

Тут захаваўся падмурак мануфактуры Каліноўскіх
Тут была сядзіба Каліноўскіх

Міліцыя выкарыстала дрон

Такім чынам ушаноўваюць памяць паўстанцаў з сярэдзіны 90-х, калі была знойдзена меркаваная магіла Віктара Каліноўскага. Сёлета было каля 40 чалавек — людзі з Гродна, Мінска, Ліды, Ваўкавыска, Свіслачы. Кажуць, за гэты час было па-рознаму: часам прыязджала 2−3 чалавекі, часам — толькі з Гродна выязджала 3−4 аўтобусы. Акцыю ў гэтым годзе сумясцілі з выбарчым пікетам Максіма Губарэвіча, якога зарэгістравалі кандыдатам па Гродзенскай сельскай акрузе № 53.

Штогод на акцыі прысутнічаюць міліцыянты, якія здымаюць удзельнікаў акцыі. Потым актывісты атрымліваюць штрафы. Сёлета міліцыянты нават выкарысталі дрон.

Вярнуць у нацыянальную памяць герояў паўстання

Сёлета ўшанаваць памяць асабліва важна — у год, калі ў Вільні адбудзецца перапахаванне паўстанцаў.

— На жаль, беларуская дзяржава не надае дастаткова ўвагі мерапрыемствам, звязаным з паўстаннем і з асобай Каліноўскага: пачынаючы ад адукацыі і заканчваючы вяртаннем у народную памяць. Таму гэтым займаюцца грамадскія і палітычныя актывісты, каторыя ў сваіх кампаніях спрабуюць ушанаваць мясціны, звязаныя з паўстаннем і максімальна пашырыць інфармацыю пра гэта, — кажа Вадзім.

Сёлета актывісты прысвяцілі паўстанню шмат розных мерапрыемстваў. Адбыўся летнік, на месцах баёў і паўстанцкіх лагераў усталявалі крыжы. Быў запушчаны літаратурны вершаваны чэлендж. Выйшла адноўленая настольная гульня «Паўстанцы». Праводзяцца розныя гістарычныя мерапрыемствы і канферэнцыі. Рыхтуецца інтэрактыўная мапа мясцінаў, звязаных ў паўстаннем.

«Усё гэта ў комплексе павінна быць шэрагам мерапрыемтваў па мемарыялізацыі і вяртанні ў нацыянальную памяць герояў вызвольных паўстанняў. У тым ліку — 1863 года», — кажуць актывісты.

«Гэта апрыёры героі»

Парэшткі сядзібы Каліноўскіх знайшлі ў канцы 80-х. Зараз каля сядзібы ў Якушоўцы знаходзіцца крыж, які стварыў Юрый Мацко. Побач камень з шыльдай у гонар паўстанца. Актывісты кажуць, што ў перспектыве тут паўстане сядзібны комплекс, музей і цэлы мемарыял у гонар паўстанцаў.

— Людзі, каторыя паклалі свае жыцці, вельмі маладыя жыцці, ахвяравалі імі для будучых пакаленняў, для сваёй краіны, для свайго народу, — гэта апрыёры героі. Гэта людзі, якія павінны стаць прыкладамі для кожнага беларуса, — кажа Вадзім Саранчукоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024