Кіраўнікі беларускамоўнага ўніверсітэту раскажуць пра дацкую ўніверсітэцкую сістэму

Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы запрашаюць гродзенцаў на прэзентацыю відэарэпертажаў пра ўніверсітэцкую сістэму Даніі.

У цыкле з 3 праграм распавядуць аб Капенгагенскім універсітэце — найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Дацкага Каралеўства, аб сучасным універсітэце з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкай нацыянальнай кінашколе, аб агенцтве Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу ўніверсітэтаў, аб умовах жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў.

З беларускага боку праграму прадставяць:

  • Уладзімір Колас — першы прарэктар універсітэта імя Ніла Гілевіча, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.
  • Павел Церашковіч — прарэктар па навучальнай працы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.

З дацкага боку ў прэзентацыі возьмуць удзел:

  • Карстэн Фледэліус — прафесар кафедры Кіно і медыязнаўства Капенгагенскага ўніверсітэта, пісьменнік.
  • Карл Эрык Фаверскаў - прафесар Дацкага тэхнічнага ўніверсітэта, журналіст.

Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу, 1 лістапада 2019 г. у памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця па адрасе: Гродна, вул. Кірава, 3. Пачатак, а 18:00.

Даведка

Універсітэт імя Ніла Гілевіча — гэта прыватная ўстанова адукацыі з беларускай мовай выкладання, заснаваная ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Сёлета з 19 кастрычніка ў ім распачаліся падрыхтоўчыя курсы па беларускай, англійскай, нямецкай і польскай мовах, а таксама па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі і гісторыі Беларусі.

Заняткі разлічаны на слухачоў розных узростаў: старшакласнікаў - для падрыхтоўкі да цэнтральнага тэставання, школьнікаў сярэдніх класаў, студэнтаў і людзей дарослых, якія жадаюць палепшыць свае веды ў гуманітарных і дакладных навуках, піша nv-online.info.

Універсітэт плануе рыхтаваць спецыялістаў, якіх не навучаюць у дзяржаўных навучальных установах і якіх бракуе ў Беларусі: у галіне міжнароднага краязнаўства, гісторыка-культурнай спадчыны, сучаснай электроннай журналістыкі, літаратурнага пісьменства, урбаністыкі, IT-тэхналогій і бізнес-менэджменту. Заснавальнікі спадзяюцца распачаць набор першых студэнтаў у ВНУ ўжо ў наступным годзе.


«У Нігерыі ў мяне было ўсё, але я хацеў большага». Як Кану стаў у Гродне студэнтам і мадэллю


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024