Гродзенскія закаханыя падлеткі-ўцекачы зноў знайшліся. У трэці раз

Без вестак зніклыя падлеткі, 15-гадовая Дзіяна Кавалёва і 17-гадовы Яўген Рукша, зноў знойдзеныя. Яны ўжо тройчы ўцякалі з дома. У першы раз патлумачылі, што збіраліся чакаць паўналецця Дыяны ў лясах, у другі — бо «проста так атрымалася».

Як паведамілі ў МУС, падлеткаў знайшлі ўчора, 13 кастрычніка. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Гродзенскага РАУС выявілі іх у лесе паблізу хутара ля ж/д станцыі Жытомля ў Гродзенскім раёне. Інфармацыя паступіла ад гаспадара закінутага дома, жыхара г. Гродна. Мужчына распавёў, што мясцовыя бачылі двух падлеткаў, якія маглі знаходзіцца менавіта ў яго нежылым доме.

Міліцыя абследавала закінуты будынак. Пазней зніклых знайшлі з дапамогай службовага сабакі ў кіламетры ад дома ў лесе. Цэлымі і здаровымі падлеткі перададзены бацькам.

У першым выпадку іх знайшлі ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны, у другім — каля аграгарадка Алекшыцы Бераставіцкага раёна.

Падзяліцца
Меткі: дзеці

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024