«Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў

17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by.

«Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў

Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі дзён яны зноў зніклі. Спачатку дзяўчына, потым хлопец.

Можна было б паўтарыць

Знаёмыя парачкі распавялі, што Дзіяна з Жэнем і самі не могуць патлумачыць чаму збеглі гэтым разам. Кажуць, падлеткі не планавалі новы пабег, «проста так здарылася».

«Мінулыя ўцёкі прайшлі для іх амаль без наступстваў. Але яны вырашылі разысціся, маўляў, безсэнсоўна было сустракацца. Ды і бацька Дзіны гразіўся, што калі пабачыць Жэню яшчэ хоць раз, то ў яго будуць вялікія праблемы: нібыта нават пагражаў, што падасць заяву за згвалтаванне дачкі, — расказваюць сябры парачкі. — Але тыдзень таму Жэня і Дзіна вырашылі апошні раз пагаварыць перад раставаннем. Ну і кажуць адзін аднаму: маўляў, шкадаванняў пра той пабег ніякіх няма, нават можна было паўтарыць бы.

Ну вось і паўтарылі. Можа быць ім спадабалася бадзяцца, можа што яшчэ? Цяпер яны і самі патлумачыць не могуць, што канкрэтна іх падштурхнула».

Следчы “арыштаваў”, калі лавілі ракаў

Цяпер парачка хавалася ў лясах і аграгарадку Алекшыцы. Ізноў узялі ежу і цёплыя рэчы. Удзень спалі, гулялі ноччу.

«Іх заўважылі валанцёры. Жэня не зразумеў, што гэта тыя, хто іх шукае, падумаў звычайныя мінакі, адказаў на пару пытанняў… А валанцёры адразу паведамілі пра іх у міліцыю. Следчы прыехаў на цывільным аўто. Жэня з Дзінай лавілі ракаў на возеры, следчы падышоў, заўважыў іх у кустах, ну і «арыштаваў», — расказваюць сябры парачкі.

Цяпер, здаецца, рамантычным зносінам Жэні і Дзіны нарэшце канец. Хлопец нават не змог забраць свае рэчы ў каханай, прасіў, каб па іх схадзіў яго сябар.

«Цяпер ім бачыцца катэгарычна не рэкамендуецца», — пасміхаюцца сябры.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: