Навіны

Забойства праз рэўнасць адбылося ў Городне

Ноччу 9 кастрычніка ў адной з кватэр у Гродне быў забіты 48-гадовы мужчына. Пра гэта ў праваахоўныя органы паведаміла брыгада хуткай дапамогі. Супрацоўнікі міліцыі неўзабаве затрымалі падазраванага, паведамілі ў СК.

Паводле дадзеных следства, у кватэры пражывалі мужчына і жанчына. Напярэдадні паміж сужыцелямі адбыўся канфлікт, пасля якога мужчына пайшоў з кватэры. Ноччу 9 кастрычніка ён вярнуўся. Убачыўшы сужыцельку, якая ляжала на канапе разам з іншым мужчынам, ён схапіў кухонны нож і з рэўнасці нанёс 48-гадоваму мужчыну ўдары ў вобласць галавы і цела, ад якіх той сканаў.

З месца здарэння падазраваны ўцёк, але неўзабаве быў затрыманы.

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 139 (забойства) КК.

Устаноўлена, што ў момант забойства падазраваны быў п’яны. Раней мужчына не быў судзімы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024