Навіны

Гродна прыме III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў 2020 годзе

«Рашэнне аб гэтым прынята. Для горада гэта вялікі гонар. Пачынаем ужо актыўна рыхтавацца, каб правесці форум на вышэйшым узроўні», — адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае БелТА.

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў кастрычніку 2020 года. Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца ў розных фарматах. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады.

Мэта форуму — прадстаўленне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі і Украіны, развіццё новых ініцыятыў і форм эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіў 25−26 кастрычніка 2018 года ў Гомелі. II Форум рэгіёнаў 3−4 кастрычніка 2019 года прыняў Жытомір.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024