Калі бібліятэка Карскага пераедзе з Новага замка ў будынак Нацыянальнага банка

Савет міністраў пастанавіў перадаць будынак ва ўласнасць Гродзенскай вобласці і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага. З прыняццем гэтага рашэння пачалося афармленне неабходных дакументаў і падрыхтоўцы да пераезду, піша grodnonews.by.

— Для бібліятэкі пераезд стане кропкай, якая акрэсліць новы этап у храналогіі яе жыцця. У сценах Новага замка прымаем чытачоў з 1991 года, і тыя, хто бывае ў нас рэгулярна, чакаюць пераменаў з некаторым хваляваннем. Глядзім наперад вельмі аптымістычна. Магу сказаць, што ўжо ў пачатку студзеня па новым адрасе ў аддзеле абанемента будзем рады бачыць пастаянных чытачоў, — распавяла дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага Лідзія Мальцава.

Ужо рыхтуюцца да пераезду

Пераезд пачнецца ў лістападзе. Работа будзе вялікая, і рыхтаваць да яе трэба ўжо сёння. Бібліятэчныя фонды так званага не паўсядзённага ўжытку ўжо вызваляюць кніжныя стэлажы, іх перавязваюць перад падарожжам. Першай у будынак па вуліцы Карбышава пераедзе менавіта кніжная мэбля, каб следам за ёй літаратура размяшчалася ўжо не ў хаатычным парадку.

Інфармацыйныя рэсурсы галоўнай бібліятэкі вобласці сёння налічваюць звыш 604 тысяч асобнікаў дакументаў, і значная іх частка сканцэнтравана менавіта ў памяшканнях Новага замка. Асаблівае месца сярод вялікага літаратурнага багацця адведзена калекцыі рэдкіх кніг ХVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў, унікальным самаробным выданням, а з нядаўняга часу і макетам архітэктурных помнікаў вобласці аўтарства жыхароў Прынямоння. Складана нават уявіць, колькі рэйсаў трэба будзе зрабіць аўтамабілям, якія будуць перавозіць літаратурныя скарбы галоўнай бібліятэкі вобласці.

Што з’едзе ў апошнюю чаргу?

— Кнігі адкрытага доступу — тыя, што сёння знаходзяцца за спінамі бібліятэкараў ў аддзеле абанемента, — пакінуць замак апошнімі. Для зручнасці чытачоў гэтая зала будзе працаваць як мага даўжэй, бо кожны дзень менавіта тут бываюць каля двухсот чалавек. У ліку апошніх будзе пераязджаць уся перыёдыка гэтага года, электронныя каталогі і кнігі, — працягвае Лідзія Мальцава.

У пачатку наступнага года чытачу рады будуць прапанаваць у новым галоўным бібліятэчнай будынку не толькі цікавую літаратуру. Ужо цяпер кіраўніцтва прадумвае магчымасць арганізацыі тэматычных выстаў, і не выключана, што адна з іх будзе распавядаць пра гісторыю першай публічнай бібліятэкі Беларусі.


Что власти говорят о художественном музее в Гродно


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024