Глядзіце, каля Старога замка стаіць купал брамнай вежы

У канцы верасня да Старога замка ў Гродне прывезлі каркас будучага купала брамнай вежы. У хуткім часе яго збяруць і паставяць.

Стварэнне купала Старога замка — адна з самых актыўных тэм, якія абмяркоўваюцца ў межах рэканструкцыі аб’екта. Вядома, што макет купала распрацоўваўся беларускімі спецыялістамі з выкарыстаннем матэрыялаў польскіх калегаў.


Якім жа быў купал брамнай вежы Старога замка?

Першапачаткова беларускія архітэктары ў выбары формы купала кіраваліся выявай замка на гравюры Тамаша Макоўскага 1600 года. Пасля візіту польскай дэлегацыі ў кастрычніку 2018 года, у якую ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў культуры, мастацтвазнаўцы, рэстаўратары і праекціроўшчыкі, паступіла прапанова не спяшацца з вырабам раней зацверджанага купала.

Яго форма падалася замежным экспертам занадта выпуклай, круглявай, што не ўпісвалася ў іх разуменне архітэктурных традыцый замкавага будаўніцтва таго часу. Праекціроўшчыкі ўлічылі меркаванне палякаў.


Не Санці Гучы. Стары замак у Гродне насамрэч спраектаваў немец?

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024