Людзі і справы

Таццяна Чысцякова: «Мяняць жыццё я пачала ўжо за 50»

Таццяна Чысцякова, кіраўнічка фермерскай гаспадаркі, заснавальніца праекта «Акадэмія жаночага бізнесу». Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв'ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы — свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Раней я думала, што жыву для дзяцей, і ў мяне не было часу задумацца пра сябе. Зараз дзеці выраслі, мы засталіся з мужам удвух. Вызваліўся час, і я адчула, што проста яго марную. Раптам выявіла, што закінула спорт, якім раней займалася, перастала чытаць кнігі.

Бізнес у нашай сям'і пачаўся з грыбоў. Муж вырашыў зрабіць мне падарунак на дзень нараджэння і выгадаваў у падвале вешанкі. Сталі вырошчваць іх не толькі для сябе: арандавалі плошчы, арганізавалі фермерскую гаспадарку, потым заняліся агратурызмам.

Зразумела, што сітуацыя змяняецца, і мне самой таксама трэба мяняцца. Нават вонкава. Мужу кажу: вось ты пачынаеш бізнес з чаго? А жанчына пачынае са знешнасці. Цяпер ёй трэба і ў банк, і ў падатковую. Яна думае, як будзе там выглядаць. І ў мяне так было.

Фермерскі бізнес тады толькі пачынаўся. У 2006 я была адзінай жанчынай — кіраўніком гаспадаркі на ўсю асацыяцыю фермераў. Успрымалася гэта так: «Гэта хіба фермер? Што яна можа?»

Калі збірала жонак фермераў, каб распавесці пра магчымасці агратурызму, многія мужы нават да тэлефона іх запрашаць не хацелі. Маўляў, які ў яе можа быць уласны бізнес. Зразумела, што з жанчынамі трэба працаваць наўпрост. Яны больш лёгкія на пад’ём і адкрытыя да прапаноў. Так з’явілася мара аб «Акадэміі жаночага бізнесу».

Атрымліваецца, што мяняць сваё жыццё я пачала, калі мне было ўжо за 50. А калі ў 2016 паехала да партнёраў у Германію, то пра ўзрост і думаць забылася. Кіраўніцы арганізацыі, з якой я працавала, было за 80. Яе калегам — каму за 60, каму за 75. І ўсе яны такія энергічныя жанчыны! Для мяне гэта было як перазагрузка.

Так што на пенсію я не збіраюся. Не перастану працаваць і не сяду склаўшы рукі. Страху памыліцца ў мяне няма. Нават наадварот, хочацца адразу зрабіць праект добра. Узрост вучыць высока выстаўляць сабе планку.


Валянціна Шоба: «Я — «прынцэса ў вежы» і не трэба мяне вызваляць


Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»


Наста Яроцкая: «Я — галоўная гераіня свайго кіно»


Наста Трафімчык: «Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?»


Анжаліка Борыс: «Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш — не саступлю»


Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»


Юлія Мінчанка: «Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы»


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024