Першая кропля з «Гродна Азот» і гарадская мода. Што можна ўбачыць на выставе да юбілею вобласці

Аб Гродзенскай вобласці раскажа выстава, якая адкрыецца ў Новым замку. Экспазіцыя пачынаецца з 1944 года, калі была падпісаная дамова аб сяброўстве і добрасуседстве з Польшчай, па якому Беласток зноў станавіўся польскім горадам. 20 верасня 1944 года Вярхоўны Савет Савецкага Саюза выдаў указ аб стварэнні новых абласцей у складзе СССР: Полацкай, Бабруйскай і Гродзенскай, піша grodnonews.by.

— Што тычыцца нашай вобласці, фармавалася яна з частак Беластоцкай, якія засталіся, а таксама некаторых раёнаў Баранавіцкай, напрыклад, Лідскага, і аднаго раёна Брэсцкай вобласці - неіснуючага сёння Поразаўскага, — распавядае загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч. — Менавіта з гэтага моманту пачалася гісторыя Гродзенскай вобласці як адміністрацыйнай адзінкі. Праўда, у той час яе мяжы значна адрозніваліся ад цяперашніх. Напрыклад, яшчэ не было ў складзе цяперашніх паўночных раёнаў, а таксама паўднёва-ўсходніх, такіх як Навагрудскі, Слонімскі. Апошнія былі ўключаныя пасля расфарміравання Баранавіцкай вобласці.

Лічыцца, што ў сваіх сучасных межах Гродзеншчына аформілася ў 1959 годзе, калі была ліквідаваная Маладзечанская вобласць, а наша прырасла Юрацішкаўскай зонай сучаснага Іўеўскага раёна, Ашмянскім, Астравецкім і Смаргонскім раёнамі.

Чарговая карта ў экспазіцыі пры дэталёвым разглядзе можа здзівіць: здаецца, на тэрыторыі Воранаўскага раёна «забыліся» зафарбаваць маленькі кавалачак. На самай справе гэта літоўскі эксклаў - тэрыторыя, акружаная з усіх бакоў беларускімі землямі. Калісьці там размяшчалася сядзіба, якая адносілася да саўгасу на тэрыторыі Літвы. Толькі ў 1997 годзе дзяржавы падпісалі пагадненне аб абмене тэрыторыямі. І калі ўжо лічыць з дакладнасцю да метра, то сучасны выгляд вобласць набыла крыху больш за 20 гадоў таму.

А вось сістэма раёнаў сфармавалася прыкладна 50 гадоў таму. Да гэтага яшчэ існавалі як асобныя, да прыкладу, Жалудоцкі, Радунскі, Скідзельскі, Сапоцкінскі і іншыя.

Адно з цэнтральных месцаў займаюць сцягі, якія былі ўручаны вобласці Саветам Міністраў СССР і Вярхоўным Саветам у 1967 годзе. Пераважна аграрная, з 50-х гадоў вобласць пачынае імкліва ператварацца ў адзін з важных прамысловых цэнтраў Савецкага Саюза. Гэтыя поспехі і былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Гэта першая кропля пластыка, капралактама, выпушчаная на цяперашнім прамысловым гіганце ААТ «Гродна Азот».
У цэнтры залы — прадукцыя шклозавода «Нёман». Увагу прыцягвае прыгожая двухколерная ваза. Акрамя класічнага «крыштальнага» малюнка, ёсць на ёй і сімвалы эпохі. Не выпадкова, бо выпушчана яна была да 30-годдзя БССР. Мабыць, упрыгожаннем яна была доўга, і ў гады разьвянчаньня культу Сталіна яе «мадэрнізавалі»: папросту зацерлі партрэт правадыра народа, а вось Ленін ёсць і цяпер.
Дарэчы, пра кашы хуткага прыгатавання ведалі і паўстагоддзя таму: у Лідзе выпускалі харчовыя канцэнтраты, у тым ліку грэчневую, рысавую, аўсяную кашы, сухое малако. Напэўна, многія ўспомняць прадстаўленыя на выставе тытунёвыя вырабы. Але дакладна не ўсе ведаюць, што ў некаторых відах цыгарэт выкарыстоўвалася мясцовая сыравіна — яе вырошчвалі ў калгасах і пастаўлялі на фабрыку прыкладна да канца 60-х гадоў.
Чарговы стэнд паказвае, на першы погляд, несумяшчальныя рэчы — мяккія дзіцячыя цацкі, машынкі і фільтры для сапраўдных аўтамабіляў. Усё гэта — прадукцыя «ДИФА». Сёння кампанія выпускае толькі фільтры, а вось у назве зашыфравана і старая спецыялізацыя: дзіцячыя цацкі, фільтры аўтамабільныя.
Яшчэ два стэнды — гэта пра моду: абутак і пальчаткі. Апошнія, дарэчы, былі не толькі скуранымі. Ёсць у экспазіцыі пара мілых ружаватых пальчатак з тонкай сетачкі. На іх фоне абутак выглядае прасцей. Але вось на кожнай пары — лагатып фабрыкі. Праўда, яшчэ да апгрэйду, а таму ў ім нескладана ўбачыць швейную машынку, якая і была лагатыпам ў самым пачатку, ператварыўшыся з часам у слана.
Убачыць усё гэта на свае вочы, а многія экспанаты выстаўляюцца ўпершыню, можна з 20 верасня. Гісторыя Гродзенскай вобласці, нагадаем, прадстаўлена ў Новым замку.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024