Гой патлумачыў, чаму на Дзень горада не запусцілі бескантактныя тралейбусы з Альшанкі на «Гродна Азот»

Студыю ўнутрызаводскага радыё «Гродна Азот» наведаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Падчас эфіру ён адказаў на пытанні работнікаў. Супрацоўнікаў прадпрыемства цікавіла, дзе абяцаныя бескантактныя тралейбусы, якія ў Дзень горада павінны былі пачаць курсіраваць па абсалютна новым маршруце і звязаць «Альшанку» і «Азот», паведамляе grodnoplustv.by.

— У мяне адбылася размова з дырэктарам МАЗа пра тое, што яго падвялі пастаўшчыкі Расіі. Спадзяемся, што памылку яны хуценька ліквідуюць і ў самы бліжэйшы час, як мне паабяцалі кастрычнік месяц, першыя пяць тралейбусаў прыбудуць у Гродна і першы маршрут з Альшанкі сыдзе, вядома, на «Гродна Азот, — сказаў Мечыслаў Гой, старшыня гарвыканкама.

Таксама адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства наракаў на пастаянную адсутнасць у Гродне каля аўтавакзала свабодных паркавальных месцаў. Скардзіліся азотаўцы і на тое, што каля сярэдняй школы № 28 і гімназіі № 6 знішчаныя спартыўныя пляцоўкі і дзецям больш няма дзе займацца баскетболам. Мечыслаў Гой паабяцаў разабрацца з гэтым пытаннем. Таксама ён правёў сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства. Казалі пра тое, як горад асвойвае новыя сацыяльныя паслугі, завадчане цікавіліся, калі ўдасца ліквідаваць ў Гродне дэфіцыт лекараў і павысіць узровень заробкаў.

— Мы такі псіхалагічны бар’ер-лічбу пераступілі - 1000 рублёў у горадзе Гродна. Гэта таксама шмат што значыць. Праблема сёння — недахоп рабочых рук. У наступным годзе мы пастараемся ўвесці парадку двухсот кватэр арэндных, каб прыцягнуць з іншых рэгіёнаў, — кажа старшыня гарвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024