Упершыню фестываль «Іўеўскі памідор» прайшоў два гады таму. У гэтым годзе свята пройдзе ў суботу 17 жніўня, піша sb.by.
Будзе касцюміраванае шэсце па вуліцах горада, конкурсы на хуткае паглынанне памідораў, на найлепшую памідорную страву і на самы вялікі вырашчаны памідор, фотаконкурс «Я і памідор».
Сёлета ў Іўі зладзяць і масавую бітву памідорамі, як на іспанскай Ла Тамаціна, распавяла Святлана Кішкель, намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама.
Таксама на свяце будзе дзіцячая памідорныя эстафета «Сіньёр Памідор — наш вялікі чэмпіён», канцэрт гурта «Дразды» і палёты на паветраным шары- «памідоры». Арганізатары запрашаюць далучыцца да памідорнага свята ўсіх ахвочых.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…