У Гродне заахвоцяць медыкаў - некаторыя нават атрымаюць двайны аклад

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўстанавіў медработнікам універсітэцкай клінікі, створанай на базе Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, і прафесарска-выкладчыцкаму складу Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта, які ажыццяўляе клінічную працу ў гэтай клініцы, заахвочвальную выплату — надбаўку ў памеры да 100% акладу.

Гэта прадугледжана пастановай міністэрства № 55 ад 13 чэрвеня 2019 года, паведамляе belta.by. Канкрэтны памер надбаўкі медработнікам будзе вызначаць кіраўнік універсітэцкай клінікі, а прафесарска-выкладчыцкаму складу — кіраўнік медуніверсітэта з улікам складанасці, адказнасці і аб’ёму іх працы. Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года і дзейнічае да 31 снежня 2021-га.

Пілотны праект па стварэнні ўніверсітэцкай клінікі ў Гродне рэалізуюць у 2019−2021 гадах. Ён накіраваны на ўдасканаленне практыка-арыентаванай падрыхтоўкі медыкаў. Клінічную працу тут будзе весці прафесарска-выкладчыцкі склад медуніверсітэта і лекары-спецыялісты універсітэцкай клінікі. Па сканчэнні пілотнага праекта прааналізуюць яго вынікі і разгледзяць мэтазгоднасць стварэння ўніверсітэцкіх клінік ў рэгіёнах з удзелам медуніверсітэтаў краіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024