У Гродне п’яныя дзяўчыны на Ford сутыкнуліся з Mercedes і апынуліся далёка на тратуары

7 жніўня прыблізна 23:55 на скрыжаванні вуліц Паповіча і Савецкіх памежнікаў сутыкнуліся Mercedes і Ford. Mercedes ударыў Ford у левы бок, ад чаго аўтамабіль вынесла на тратуар, Ford спыніўся паблізу начны аптэкі. Дзяўчаты з Ford былі п’яныя, піша AutoGrodno.by.

Як паведаміў «АвтоГродно» чытач Арцём, які падзяліўся фотаздымкамі, у аўтамабілі Ford знаходзіліся дзве дзяўчыны. Іх павезлі на аўтамабілі хуткай дапамогі.

— Па выпадковасці я знаходжуся ў траўмапункце. І хто вы думаеце тут? Гэтыя дзве дзяўчыны. Дзве ў г*** п’яныя. Міліцыя супакойвае, — напісаў у суполцы «АвтоГродно» карыстальнік Дзяніс у гадзіну ночы.

— У аўтамабілі Форд былі дзве дзяўчыны ў нецвярозым стане. Можа і не толькі алкаголь. Выклікалі ДАІ да аварыі, бо дадзеныя дамы селі ў аўто ў неадэкватным стане, ламілі нагамі дзверы дамафона, — дадала ў групе Марта.

У ДАІ Гродна паведамілі, што за некалькі хвілін да ДТЗ у дзяжурную частку паступіла паведамленне аб тым, што за рулём аўтамабіля Ford, як мяркуецца, нецвярозы кіроўца. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі аператыўна выбылі на агучаны маршрут, аднак не хапіла лічаных хвілін, каб распачаць якія-небудзь дзеянні па затрыманню кіроўцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024