Пасля аварыі ў Мастоўскім раёне двухгадовая дзяўчынка атрымала рэзаныя раны шыі

Учора ў Мастоўскім раёне адбылося сутыкненне, у якім пацярпела двухгадовая дзяўчынка. Каля 18 гадзін 24-гадовы хлопец на «Аўдзі» рухаўся па другаснай дарозе з боку вёскі Суховічы. У гэты час па аўтадарозе «Парэчча — Слонім» з боку Гродна ехала 28-гадовая дзяўчына на «Хондзе». Вадзіцель «Аўдзі» пры выездзе на галоўную не прадаставіў перавагі «Хондзе» і ў выніку яны сутыкнуліся. Дарэчы, малады хлопец купіў аўтамабіль зусім нядаўна, паведамляе ДАІ Гродна.

У «Хондзе» на пярэднім пасажырскім сядзенні ў дзіцячым крэсле знаходзілася дачка дзяўчыны. Ад аскепкаў шкла люка яна атрымала траўму — рэзаная рана шыі. Пасля чаго дзяўчынка 2017 года нараджэння была шпіталізаваная.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024