Горад

Туалетная блогерка з Расіі паказала самыя крутыя прыбіральні Гродна

Туалетны блогер Карына Шлапакова з Санкт-Пецярбурга ў пачатку жніўня пабывала ў Гродне і зняла невялікі ролік пра самыя крутыя прыбіральні горада.

Блогерка выбрала крэатыўныя прыбіральні бараў «Фарадэй» і «Гудзіні».

«Магу з упэўненасцю сказаць, што тыя ўстановы, у якіх я была, выглядалі годна, — распавядае Карына. — Гэта больш чым здавальняюча. Чыста і з разыначкай. Але я мэтанакіравана ішла ў гэтыя ўстановы. Мне іх падказалі. Казаць пра іншыя ў горадзе складана».

Свой першы туалет Карына зняла ў Санкт-Пецярбургу падчас Чэмпіянату свету па футболе. У той прыбіральні дзяўчыну скарыў экран, на якім паказвалі прамы эфір матчу.

«Гэта быў мой першы рэпартаж. Тады я нават не думала гэта кудысьці выкладваць. Пазней відэа мне спатрэбілася. Цяпер людзі самі дасылаюць мне спасылкі на ўстановы і раяць куды схадзіць, каб здзівіць. Так атрымалася і з Гродна. У Беларусі гэта пакуль першы горад. Ёсць дзве ўстановы, якія хачу зняць у Віцебску, але ніяк з часам пакуль не атрымліваецца», — дадала Карына.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024