Здароўе і спорт

Кубак Салея: у «Нёмана» чацвёртая перамога запар

У Гродне 8 жніўня падапечныя Сяргея Пушкова абыгралі аршанскі «Лакаматыў». Перамога далася «Нёману» толькі ў трэцім перыядзе. Дакладнымі кідкамі адзначыліся Маліноўскі і Ляўша.

«Нёман» — «Лакаматыў» 2:0 (0:0, 0:0, 2:0)

галы:
41:07 1: 0 — Маліноўскі (Кіслы, Хараманда)
47:32 2: 0 — Ляўша (Хараманда, Ажгірэй)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Мы сапраўды мелі перавагу на працягу ўсяго матча. Усё тое, што стваралася ў першых двух перыядах, вылілася ў шайбы, якія забілі ў трэцім. Хлопцы стараліся, стваралі моманты, але, як сказаў калега, працягваецца падрыхтоўка да сезону, і пэўныя нагрузкі на хлопцаў яшчэ кладуцца, таму ў вырашальныя моманты не хапае нейкай лёгкасці ў дзеяннях. Задаволены, што мы сёння выйгралі і зрабілі яшчэ адзін крок, каб трапіць у фінальную „кульку“ Кубка».

Свой наступны матч у турніры «Нёман» правядзе 10 жніўня. У Мінску чырвона-чорныя сустрэнуцца з юніёрскай зборнай Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024