У Гродне 8 жніўня падапечныя Сяргея Пушкова абыгралі аршанскі «Лакаматыў». Перамога далася «Нёману» толькі ў трэцім перыядзе. Дакладнымі кідкамі адзначыліся Маліноўскі і Ляўша.
«Нёман» — «Лакаматыў» 2:0 (0:0, 0:0, 2:0)
галы:
41:07 1: 0 — Маліноўскі (Кіслы, Хараманда)
47:32 2: 0 — Ляўша (Хараманда, Ажгірэй)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
«Мы сапраўды мелі перавагу на працягу ўсяго матча. Усё тое, што стваралася ў першых двух перыядах, вылілася ў шайбы, якія забілі ў трэцім. Хлопцы стараліся, стваралі моманты, але, як сказаў калега, працягваецца падрыхтоўка да сезону, і пэўныя нагрузкі на хлопцаў яшчэ кладуцца, таму ў вырашальныя моманты не хапае нейкай лёгкасці ў дзеяннях. Задаволены, што мы сёння выйгралі і зрабілі яшчэ адзін крок, каб трапіць у фінальную „кульку“ Кубка».
Свой наступны матч у турніры «Нёман» правядзе 10 жніўня. У Мінску чырвона-чорныя сустрэнуцца з юніёрскай зборнай Беларусі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…