У Гродне адкрыецца бар са зніжкамі для беларускамоўных і самотных

У канцы ліпеня новыя ўладальнікі ўрачыста закрылі «Бардак» і пачалі рыхтавацца да адкрыцця новага бара — «Crazy Dog». У бары, здаецца, паспрабавалі ўлічыць інтарэсы ўсіх. Гэта месца без расізму, сэксізму, гамафобіі, з асобным мангалам для вегетарыянцаў і вольным уваходам для жывёл. Адкрыццё ўжо заўтра 2 жніўня.

Уладальнікі абяцаюць бясплатныя мангалы (асобны для вегетарыянцаў), каву на пяску, незвычайнае меню, стравы тыдня і пачастункі для хатніх жывёл. З алкаголю будзе свежае піва, аўтарскія настойкі, кактэйлі і шоты. Бавіць час можна будзе за dj-сэтамі (у тым ліку з еўрапейскімі dj-мi), выступленнямі музыкантаў і танцавальнымі майстар-класамі.

У бары будзе гучаць рок, панк і джаз. Па чацвяргах будуць граць кавер-групы, а ў выхадныя перыядычна будуць выступаць калектывы з арыгінальным рэпертуарам. Уладальнікі кажуць, што большасць вечарынак горада сталі аднастайнымі, занадта папсовымі і падобнымі адна да адной. У «Crazy Dog» абяцаюць альтэрнатыўны, канцэптуальны і незаезджаны музычны кантэнт. Напрыклад, у кастрычніку тут выступіць гурт «макулатура».

У бары адкрыты і да новых фарматаў. Плануюцца тэматычныя і танцавальныя вечарыны, але ўсіх падрабязнасцяў пакуль не раскрываюць.

У «Crazy Dog» плануюць займацца дабрачыннасцю, пачынаючы ад стандартных збораў і заканчваючы спецыяльнымі мерапрыемствамі. А яшчэ тут падтрымліваюць розныя ініцыятывы, таму некаторыя госці могуць разлічваць на зніжкі. Вы атрымаеце зніжку, калі размаўляеце па-беларуску, з’яўляецеся валанцёрамі для бяздомных жывёл, валанцёраў у Чырвоным Крыжы ці з’яўляецеся членамі АБФ («Актыўным быць файна»).

Яшчэ зніжкі будуць для матацыклістаў, для імяніннікаў і маладых, і для тых, хто растаўся са сваёй парай.

У бары абяцаюць спрыяць эмацыйнай і фізічнай бяспецы жанчын. Для іх на многія вечарыны ўваход будзе танней з-за розніца ў заробках мужчын і жанчын. А падчас менструацыі жанчыны могуць разлічваць на келіх віна і бясплатную пракладку ў выпадку нечаканасці. Вам не трэба будзе даказваць гэтыя факты, каб атрымаць зніжку, — у бары давяраюць сваім кліентам.

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024