МАРГ: ровар можна правозіць бясплатна, але не заўсёды

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) у сувязі з частымі пытаннямі асобна патлумачылі, у якім выпадку можна правозіць з сабой ровар у транспарте бясплатна.

Паводле правілаў, кожны пасажыр мае права бясплатна правозіць з сабой на адзін праязны дакумент (квіток) ручную паклажу вагой не больш за 36 кг, памер якой па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см.

Да ручной паклажы адносяцца рэчы пасажыраў, якія перавозяцца імі пры сабе, незалежна ад іх роду і віду ўпакоўкі, у тым ліку ровар. Ровар не вылучаецца як асобны род прадметаў, для яго дзейнічаюць звычайныя правілы перавозкі ручной паклажы.

Такім чынам, у выпадку, калі вага ровара (незалежна ад віду ўпакоўкі) не перавышае 36 кг, а памер па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см, пасажыр мае права бясплатнага правозу ровара з сабой на адзін квіток. У адваротным выпадку пасажыр павінен аплаціць правоз у памеры кошту поўнага квітка да пункта прызначэння.


«Ровар: наладзь сама». Запрашаем дзяўчат на майстар-клас па доглядзе за роварам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024