У Гродне высвятлялі, каму хутчэй дапамогуць — замежніку або беларусу

У Гродне правялі сацыяльны эксперымент. Сутнасць яго была ў тым, што па чарзе цемнаскуры замежнік і беларус падыходзілі да мінакоў і прасілі дапамагчы завязаць гальштук.

Выявілася, што афрыканцу дапамагалі 90% людзей. Нават тыя, хто не ўмеў завязваць гальштук, лезлі ў інтэрнэт, спыняліся і пачыналі самі прасіць дапамагчы іншых людзей. Дзве жанчыны з дзіцем гадоў пяці так захапіліся, што нават не заўважылі, як малы знік. Ён уцёк недалёка і хутка знайшоўся.

Беларусу ж захацелі дапамагчы толькі ў 10% выпадкаў.

«З 10 чалавек, якіх я прасіў аб дапамозе, адгукнуліся толькі дзве маладыя дзяўчыны, я быў вельмі прыемна здзіўлены, што гэта якраз была моладзь, — піша арганізатар флэшмобу. — Агульнае ўражанне прымусіла нас зрабіць выснову, што ў Беларусі да замежніка прачынаецца спачуванне, а да сваіх жа суседзяў стаўленне на ўзроўні «ён свой, ён і так перажыве».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024