У Гродзенскі тэатр лялек прывязуць спектакль «Урожай»

Спектакль пакажуць у Гродзенскім абласным тэатры лялек 26 чэрвеня.

«У спектаклі перад чатырма маладымі людзьмі стаяць простыя задачы, асноўная з якіх — сабраць яблычны ўраджай, але яны зусім не могуць з імі справіцца. Больш за тое, гэтыя „задачы“ ставяць моладзь ў тупік, выклікаюць істэрыку і адмаўленне. І добра, калі б інфантылізм гэтых герояў быў проста пацешным і бяскрыўдным, але ў гэтым выпадку ён прыводзіць да разбурэння. Простая гісторыя ператвараецца ў тэатр абсурду. Паступова глядач ўлоўлівае схаваныя сэнсы і метафары, — так кажуць пра спектакль арганізатары. — Абсурдныя і гратэскныя сцэны спектакля абвастраюць, на першы погляд, просты сюжэт».

Спектакль пастаўлены па п’есе Паўла Пражко — уладальніка прэміі «Залатая маска». Рэжысёр — Дзмітрый Цішко, дзеючы рэжысёр Беларускага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы.

У ролях: Мікалай Вілімовіч, Натэлла Бялугіна, Ірына Купчанка, Сяргей Саўко.

Падзяліцца
Меткі: мастацтва

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024