Навіны

«Нёман» пацярпеў трэцюю паразу запар: гэтым разам прайгралі «Славіі»

Матч з мазырскай «Славіяй» каманда Ігара Кавалевіча праводзіла ў Гродне 2 чэрвеня і мінімальна саступіла — 0:1.

«Нёман» хацеў рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі пасля буйнай паразы ў Брэсце: нават уваход на матч са «Славіяй» зрабіў вольным. Але, мабыць, гродзенскія футбалісты так жадалі перамагчы, што перагарэлі.

Ужо на пятай хвіліне гаспадары маглі адкрываць лік. Але штрафны ўдар, які дакладна выканаў Еўдакімаў, з дзявяткі зняў галкіпер гасцей. Праз хвіліну ўжо Бабічаў меў добры момант, мяч пасля яго ўдару галавой апынуўся крыху вышэй варот.

На 15-й хвіліне ўжо госці ўпускаюць добры момант. Іх нападнік не трапляе са зручнай пазіцыі. А вось ужо на 33-й хвіліне «Славія» ўсё ж такі дамаглася свайго і адкрыла лік. Ануфрыеў апынуўся першым на дабіванне.

Пасля прапушчанага гола «Нёман» толькі абараняўся. З-за правалаў у абароне гаспадары яшчэ да перапынку маглі прапусціць як мінімум адзін гол.

У другім тайме жоўта-зялёныя дадалі актыўнасці ў сваёй гульні. Кавалевіч для ўзмацнення каманды выпусціў Рудзіка, Алыкулава і Атамэнга. Апошні меў выдатную магчымасць зраўняць лік на ​​67-й хвіліне, але яго ўдар парыраваў галкіпер.

На 82-й Курганскаму прыйшлося ратаваць сваю каманду пасля далёкага ўдару Шаўчэнкі.

Апошні небяспечны момант і шанец зраўнаць лік у матчы быў у гродзенцаў. На 93-й хвіліне мяч пасля ўдару Рудзіка праляцеў над перакладзінай.

«Нёман» — «Славія» — 0:1

Пасля трэцяй паразы запар «Нёман» застаецца ў турнірнай табліцы на 8-й пазіцыі з 13 ачкамі ў актыве. Наступны матч жоўта-зялёныя правядуць 14 чэрвеня ў сталіцы, дзе сустрэнуцца з «Мінскам».
















Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024