У Гродне ў будынку XVIII стагоддзя адкрыюць музей лесу

Ён размесціцца ў будынку 1770 года пабудовы, дзе тады была лясная адміністрацыя. Гарвыканкам вырашыў перадаць будынак Міністэрству лясной гаспадаркі. Яно, у сваю чаргу, вырашыла адрадзіць гісторыю і размясціць у ім музей лесу, паведамляе grodnonews.by.

Дом № 4Б на плошчы Тызенгаўза ў Гродне пабудаваны па праекце архітэктара Мезер. Двухпавярховы дом пад вальмавым дахам з мансардамі на кантавых фасадах з’яўляецца асноўным элементам кампазіцыі архітэктурнага комплексу Гарадніцы.

Як распавялі ў Гродзенскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні, на першым паверсе тут з’явіцца музей лесу і гісторыі лясной гаспадаркі вобласці. Плануецца, што сюды пераедзе і адміністрацыя ДВЛГА. Уваходзіны — у сярэдзіне наступнага года.

Экспанаты для будучага музея ўжо збіраюцца. Жыхарка Гродна прапанавала са свайго хатняга архіва плакаты прыродаахоўнай тэматыкі сярэдзіны мінулага стагоддзя. Матэрыялы зоймуць сваё месца ў будучым музеі.

Сёння музей лясной гаспадаркі ёсць у Лідзе, і не выключана, што частка яго экспазіцыі пераедзе ў абласны цэнтр. Цікава будзе пабачыць старыя інструменты для валкі лесу і механізмы, якія выкарыстоўваліся пры лесанарыхтоўцы.

Тут жа будзе прадстаўлена і новая тэхніка, якая сёння дапамагае лесаводам ў доглядзе за лесам. Вялікі прагрэс у нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны. Але галоўны здабытак лясной галіны — гэта людзі, якія прысвяцілі сябе прымнажэнню лясных багаццяў. У лесагаспадарчым аб’яднанні плануюць праводзіць экскурсіі для школьнікаў, прафарыентацыйныя сустрэчы для рабят, якія маюць намер звязаць сваё жыццё з лясной справай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024