Агнястрэльную зброю і партыю антыкварыяту канфіскавалі гродзенскія мытнікі ў расіяніна

Агнястрэльную зброю спрабаваў незаконна ўвезці на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза грамадзянін Расійскай Федэрацыі 1977 года нараджэння. Злачынства спынена ў пункце пропуску «Брузгі», праз які расіянін накіроўваўся на легкавым аўтамабілі LEXUS ў якасці пасажыра, паведамляе grt.customs.gov.by.

Пры праходжанні мытнага кантролю кіроўца і пасажыр прайшлі па «зялёным» калідоры, тым самым заявілі, што не перамяшчаюць тавары, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню. Аднак у багажы пасажыра мытнікі выявілі карціны, выкананыя алеем, рэпрадукцыі ў драўляных і гіпсавых рамках, рускую казачую шашку 1927 г., штык чатырохгранны, а таксама пісталет.

У выніку балістычнай экспертызы, праведзенай Упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, пісталет двухствольны дульназарадны з крэмневым замкам калібра 14,5 см прызнаны агнястрэльнай зброяй. Перасоўванне такой катэгорыі тавару праз мытную мяжу ЕАЭС магчыма толькі пры наяўнасці адпаведных дакументаў і абавязковым пісьмовым дэклараванні.

Па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 333−1 КК Рэспублікі Беларусь, за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС агнястрэльнай зброі Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная справа.

Па факце недэкларавання тавараў распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 чт.14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Антыкварыят накіраваны на мастацтвазнаўчую экспертызу.

Падзяліцца
Меткі: законмяжа

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024