У цэнтры Шчучына машына збіла чатырохгадовае дзіця

22 мая каля 12.30 на пешаходным пераходзе па вуліцы 17 Верасня кіроўца «Пежо» здзейсніў наезд на чатырохгадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку.

Дзіця пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе разам са сваёй мамай і сваячкай да крамы «Універсам», а кіроўца рухаўся ад цэнтра горада да масласырзаводу.

Сутыкненне адбылося, калі дзіця знаходзілася на сярэдзіне дарогі, піша dzyannica.by.

Атрымалася пазбегнуць цяжкіх наступстваў. Для абследавання дзяўчынку даставілі ў бальніцу, дзе ў яе былі выяўленыя ранкі і ушыбы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024