Забарона на наведванне лясоў знятая ва ўсіх раёнах вобласці

Абмежаванні былі ўведзеныя ў канцы красавіка, калі з-за сухога і ветранага надвор’я захоўваўся высокі клас пажаранебяспекі. Па меры змянення ўмоў надвор’я забарона паступова здымалася. Апошнімі адмянілі абмежаванні на наведванне лясоў на тэрыторыі Гродна — 17 мая, а днём раней, 16 мая, у Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах, паведамляе grodnonews.by.

— Галоўная мэта ўвядзення забаронаў на наведванне лясоў - забеспячэнне бяспекі грамадзян і захаванасці ляснога фонду, — адзначылі ў Гродзенскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні. — За апошнія некалькі сутак было зафіксавана адно невялікае ўзгаранне ў Астравецкім раёне на плошчы 0,2 гектара. Распаўсюджванне агню прадухілілі супрацоўнікі лясгаса. Служба дзяржаўнай лясной аховы працягвае нясенне службы ў стандартным рэжыме.

З пачатку года ў вобласці адбылося 43 лясных пажару на плошчы больш за 800 гектараў.

Падзяліцца
Меткі: экалогія

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024