У Гродне распачынаюць сезон «Танцы ў гарадзенскіх дворыках»

У Гродне пачынаецца ўжо трэці летні сезон традыцыйных «Танцаў гарадзенскіх дворыкаў». Ужо 26 мая на Савецкай, 1 зайграюць гродзенския музыкі разам з мінскім гарманістам Аляксеем Крукоўскім.

З 2017 года гродзенцы штонядзелю на працягу цёплага сезону збіраюцца ў дворыку былой галерэі «Крыга» на Савецкай, 1. Там пад жывую музыку на вольным паветры танцуюць традыцыйныя беларускія танцы. Да вечарын можа далучыцца кожны, асноўным рухам вучаць на месцы.

«Гукі жывой музыкі гармоніка, барабана ды дуды, ад якіх ногі самі пачынаюць тупаць. І простыя рухі, што вучацца за пару хвілін у коле танцораў», — так кажа пра народныя танцы адна са сталых танцорак, Марыся Харэвіч.

«Танцаў гарадзенскіх дворыкаў» — некамерцыйны сацыяльны праект, які стаў часткай гарадскога жыцця і дапамагае захаваць і актуалізаваць беларускія традыцыі танцаў. У межах праекта ўжо двойчы ў Гродне ладзілі міжнародную «Ноч танцаў», на якую з’язджаліся музыкі і танцоры з розных гарадоў Беларусі, і, дзякуючы гродзенскаму бязвізу, багата ўдзельнікаў з Польшчы, Літвы, Латвіі.

Дзе: Гродна, Савецкая вул., 1 (унутраны дворык каля галерэі «Крыга»).
Калі: 26 траўня, нядзеля, 19:00.

Уваход вольны.


hrodna.life/articles/yaureyskiya-tancyi/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024