Містычныя гісторыі і лясная містэрыя. Як прайшла Ноч музеяў у Гродне

Каля Новага замку сустракае сярэднявечная музыка і каваль з «Манетнага двару». У будынку можна набыць сувеніры і выпіць кавы са смакоткамі. Сёння тут праходзіць Ноч музеяў, калі ўсе экспазіцыі будуць адкрытыя, а містычныя гісторыі ажывуць.

Дырэктар гісторыка-археалагічнага музею выступае і нагадвае, што жанр жахаў і містыкі - не чужы для Беларусі. Ён узгадвае Яна Баршчэўскага з яго знакамітым творам «Шляхціц Завальня ці Беларусь у фантастычных апавяданнях». А таксама Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Вацлава Ластоўскага, Змітрака Бядулю, Уладзіміра Караткевіча, якія ў свой час звярталіся да містыкі і беларускіх паданняў. Ён нагадвае, што беларускія легенды і сёння становяцца крыніцай натхнення для творцаў.

Затым адбываецца музейны дывертысмент «Містычныя гісторыі & Ноч, калі яны ажываюць». Пан Мяткоўскі ў выкананні Андрэя Вашкевіча, як кожны беларус, любіць выпіць па кілішку з суседам і добра закусіць, лаецца з жонкай і гасцінны да падарожнікаў. Вось яны з суседзем і сустракаюць шмат гасцей, і расказваюць адзін аднаму страшныя гісторыі. Канешне, аснаваныя на гродзенскіх і беларускіх легендах і паданнях ці містычных творах.

У антракце можна было паглядзець пастаянныя экспазіцыі музея і тэматычныя выставы «Істоты з беларускіх міфаў і легенд», «Легенды і паданні Беларусі ў жывапісе», «Містыкі. Алхімікі. Чорнакніжнікі», выставай Адама Смаляны «Малюнак. Скульптура». А таксама пафатаграфавацца ў тэматычных фотазонах.

Пасля выступіў неа-фолк-рокавы праект «ВОЧЫ» з музычна-паэтычнай праграмай «Не зачыняй дзверы».

Скончылася «Ноч музееў» інтэрактыўным вернісажам «У містычных лабірынтах з ліхтарыкам у руках» з выставай Наталлі Салама «Лясная містэрыя». Пра яе мы раскажам падрабязней пазней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024