Viber будзе размаўляць па-беларуску. Аб’явілі пра лакалізацыю і конкурс для беларускіх ілюстратараў

Viber, адзін з вядучых сусветных дадаткаў для абмену паведамленнямі, аб’яўляе аб хуткім запуску поўнафункцыянальнай беларускай версіі папулярнага мэсэнджару. У гонар гэтага абнаўлення кампанія запускае конкурс па распрацоўцы спецыяльнага сцікерпака сярод беларускіх ілюстратараў. Пераможца атрымае званне «Афіцыйны дызайнер Viber у Беларусі» і галоўны прыз у памеры 6 тысяч беларускіх рублёў, піша novychas.by.

Конкурс для ілюстратараў «Viber па-беларуску» стартуе 17 красавіка і будзе складацца з некалькіх этапаў. Каб стаць удзельнікам, неабходна да 10 мая падаць заяўку, якая будзе ўключаць:

● апісанне канцэпцыі пака і яго назву;
● тры намаляваных каляровых сцікера.

Журы разгледзіць усе праекты ўдзельнікаў і назаве 20 лепшых, якія будуць далей змагацца за галоўны прыз. У судзействе конкурсу прымуць удзел вядомы беларускі ілюстратар Міця Післяк, 2D мастак Элеанора Ржэўская, грамадскі актывіст Антон Матолька, прадстаўнікі Viber, у тым ліку — крэатыўны дырэктар аддзела па стварэнні сцікераў Алон Барада. Фіналісты прадставяць свае работы 16 траўня ў мінскім офісе Viber.

Экспертнае журы ацэніць арыгінальнасць і крэатыўнасць, адзінства стылю і якасць малюнкаў, а таксама ўменне прадставіць публіцы ўласную канцэпцыю. У выніку журы сфарміруе шорт-ліст з 5 лепшых работ. Пераможца конкурсу будзе абраны шляхам «народнага галасавання» — апытання ў суполцы Viber Беларусь. Акрамя тытула і грашовага прыза, удзельнік, які заняў першае месца, атрымае магчымасць папрацаваць са студыяй дызайну Viber і запусціць на пляцоўцы свой уласны сцікерпак.

«Беларусь для нас асаблівы рэгіён. Viber з’яўляецца самым папулярным дадаткам для абмену паведамленнямі ў краіне. У Мінску і Брэсце знаходзяцца два нашых буйных цэнтра даследаванняў і распрацоўкі. Таму мы рады, што маем магчымасць умацаваць сувязь паміж Беларуссю і Viber», — каментуе Джамел Агаўа, генеральны дырэктар Viber.

Уся актуальная інфармацыя аб праекце «Viber па-беларуску» (навіны, анонсы і вынікі галасавання) будзе публікавацца ў афіцыйнай суполцы Viber Беларусь. Больш падрабязна з умовамі конкурсу і патрабаваннямі да стварэння сцікераў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Viber. Заяўкі на ўдзел прымаюцца на пошту belsticker@viber.com да 10 мая ўключна.
Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024