СК завяршыў расследаванне смяротнага ДТЗ на трасе М6 з удзелам гродзенскай маршруткі

Завершана расследаванне аварыі з удзелам маршруткі, у якой два чалавекі загінулі, яшчэ 13 пасажыраў атрымалі розныя траўмы, піша vgr.by.

Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 46-гадовага прадпрымальніка з Гродна, кіроўцы маршруткі Гродна — Мінск. У кастрычніку мінулага года ён вёз пасажыраў з Мінска ў Гродна і на 74-м кіламетры трасы М6 пад Валожынам не ўлічыў дарожную абстаноўку і заехаў у раздзяляльную бетонавую агароджу. У выніку ДТЗ два чалавекі загінулі, яшчэ 13 пацярпелі, дзевяць з іх, у тым ліку двое малалетніх, атрымалі цяжкія траўмы.

Праведзены ўсебаковы комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў. Зафіксаваныя паказанні ўдзельнікаў, вывучаныя запісы камер відэаназірання. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні больш за 20 экспертыз.

На думку следства, асноўная прычына ДТЗ — значнае перавышэнне хуткасці кіроўцам, які знаходзіўся за рулём у стомленым стане. Па дадзеных следства, мікрааўтобус рухаўся з перавышэннем хуткасці ў два разы. Максімальна дазволеная на дадзеным участку дарогі ў той момант складала не больш за 50 км/ч.

Па выніках следчага эксперыменту ў кіроўцы мелася рэальная магчымасць бачыць і назіраць загадзя ўстаноўленыя наперадзе па ходзе яго руху папераджальныя і забараняючыя дарожныя знакі. Пры выкананні патрабаванняў можна было пазбегнуць трагічных наступстваў.

Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя звесткі, якія характарызуюць асобу абвінавачанага. Вядома, што з 2007 па 2018 год ён 90 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, пры гэтым за парушэнні хуткаснага рэжыму ён двойчы (у 2011 годзе і 2012 году) быў пазбаўлены правоў кіроўцы.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Віну прызнае цалкам. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024