У Лідзе два чалавекі нешта выпілі і памерлі. Усталёўваюць абставіны смерці

Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце выяўлення 20 красавіка каля 15 гадзін 45 хвілін у кватэры жылога дома цел 45-гадовай мясцовай жыхаркі і яе 41-гадовага знаёмага, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале СК.

Следчымі агледжана месца здарэння, апытаны сваякі, знаёмыя і суседзі памерлых. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. З месца здарэння канфіскавана некалькі палімерных ёмістасцяў з рэшткамі празрыстай вадкасці, якая мае пах спірту. Прызначана правядзенне судова-хімічнай экспертызы.

У цяперашні час крымінальная версія не разглядаецца. Па папярэдніх дадзеных, смерць абодвух асоб звязана з ужываннем канфіскаванай вадкасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024