«Адступаць няма куды». Гродзенскія камуністы адзначылі дзень нараджэння Ленiна

У панядзелак 22 красавіка ля помніка правадыру сусветнай рэвалюцыі на плошчы яго імя ў Гродне сабраліся нешматлікія камуністы. Яны традыцыйна адзначаюць дату 22 красавіка — дзень нараджэння Леніна. У гэтым годзе прыпадае 149 гадавіна яго народзінаў.

Сёлета ля помніка сабралося чалавек 25. З кожным годам такіх людзей, верных ідэалам кампартыі, становіцца ўсё менш. Моладзь Гродзеншчыны амаль не папаўняе шэрагі партыі. Да помніка прыходзяць у асноўным пенсіянеры.

«Сёння нас не вельмі шмат — працоўны дзень. А так у Гродне ў нашай партыі 40% працуючых, трое студэнтаў. Мы па-ранейшаму застаемся вернымі ідэям Леніна — адступаць няма куды. Мы партыя, заснаваная Леніным. Таму я заклікаю ўсіх умацоўваць нашы шэрагі і шукаць новых прыхільнікаў, і прыцягваць у кампартыю», — распавяла на мітынгу першы сакратар Гродзенскага гаркама камуністычнай партыі Беларусі Лілія Кашанкова.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024