Урад Літвы: Надпісы на магілах паўстанцаў 1863 года будуць і па-беларуску

Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 дзеячоў грамадства і культуры Беларусі з нагоды моваў надпісаў на магілах перапахаваных паўстанцаў. Адказ прыйшоў галоўнаму рэдактару часопіса «Наша гісторыя» Андрэю Дынько, які каардынаваў збор подпісаў пад зваротам беларускай грамадскасці, піша n*.by.

«Імёны кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання [на іх магілах пасля перапахавання], як мяркуецца, будуць запісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах», — гаворыцца ў лісце першага намесніка канцлера ўрада Літвы Дэйвідаса Матулёніса.

Таксама намеснік канцлера паведаміў, што кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання перапахаваюць у цэнтральнай капліцы могілак Росы ў Вільні. Урачыстую цырымонію плануецца арганізаваць у 2019 годзе.


hrodna.life/2019/04/09/litva-hocha-zaprasic-lukashenku-na-pahavanne-kalinouskaga/

Цяпер віленскія архітэктары распрацоўваюць канцэпцыі дызайну капліцы. На гары Гедыміна знайшлі парэшткі 20-ці з 21-го пакараных паўстанцаў. Парэшткі Кастуся Каліноўскага ідэнтыфікаваныя з пэўнасцю на 95%.

Паўстанне 1863—64 гадоў мела нацыянальна-вызвольны і сацыяльны характар. Кіраўнік паўстання ў Беларусі, Канстанцін Каліноўскі ўпершыню ў найноўшай гісторыі стаў выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй рэвалюцыйнай агітацыі. Калі ўдзельнікі ранейшых паўстанняў змагаліся за аднаўленне Рэчы Паспалітай у старым яе разуменні, Каліноўскі падышоў да фармулявання беларускіх нацыянальных інтарэсаў і задач. Паролем паўстанцам былі словы: «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь!» — «То ўзаемна!»


hrodna.life/articles/yak-raseycyi-pahavali-kalinouskaga/

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024