Гастра-фестываль Vulitsa Ezha адкрые сезон у Гродне. Ужо вясной

Vulitsa Ezha — гэта праект, які пачаўся ў Мінску ў 2015 годзе і за 4 гады разросся ад лакальнага фестывалю вулічнай ежы да вялікага гарадскога пікніка. А у 2018 годзе ён упершыню прайшоў у Гродне. У 2019 годзе Vulitsa Ezha адкрые сезон менавіта тут — 25−26 мая на ЦСК «Нёман».

— Нам настолькі спадабалася ў Гродне, што мы вырашылі прыехаць да вас зноў. У гэты раз мы прывязем яшчэ больш удзельнікаў і павялічым колькасць забавак. Цікавая лакацыя, новыя стравы, сям’я і сябры вакол — вось ідэальная формула гарадскога пікніка. Мы зробім усё, каб 25 і 26 мая вы прысвяцілі сабе і сваім блізкім, адпачылі і пакаштавалі нешта незвычайнае. Вы жывеце ў выдатным горадзе, і мы хочам вам пра гэта нагадаць, — кажуць арганізатары.

Асноўная ідэя Vulitsa Ezha — знаёміць гараджан з якаснай і разнастайнай вулічнай ежай і прасоўваць новую культуру адпачынку. На фудкорце будзе прадстаўлена больш за 60 унікальных страў ад вядомых гастра-праектаў і нішавых устаноў з аўтарскай кухняй.


Vulitsa Ezha ў Гродне: глядзіце, якога фаст-фуду не хапае гораду (+шмат фота з фэсту)


У праграме:

— музычная сцэна;
— гарачыя батлы на Кулінарнай школе ад Gefest;
— чылаўт-зона з барамі і кальянамі;
— маркет з лакальнай ежай і дызайнерскімі рэчамі;
— вулічны кінатэатр;
— «МазгаБойня»;
— б'юці корнер;
— вялікая дзіцячая зона ад «Мамслёт»;
— прэмія Ezha Awards.

Час пачатку і заканчэння: 25−26 мая 2019, 00:00 — 23:00

Узроставае абмежаванне: 0+

Поўная назва месца: ЦСК «Нёман», г. Гродна, вул. Камунальная 3

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024