Зубры знішчаюць азімыя пасевы ў Гродзенскай вобласці

З прыходам вясны ў Гродзенскай вобласці пачаліся складанасці з зубрамі. Калі ўзімку яны выходзілі на дарогі і правакавалі аварыі, то цяпер пад нуль з’ядаюць палі з азімымі. Пра гэта паведамілі ў праграме «Наши новости» на ОНТ.

youtu.be/iT_TaAfl_0I

У рэгіёне ўпершыню сутыкнуліся з праблемай такога маштабу. У гаспадарках «Гожа» і «Прагрэс-Верцялішкі» статак знішчыў азімы рапс і патаптаў палі. Замест зеляніны амаль на 30 гектарах пасеваў тырчаць толькі сцеблы. Аграрыі ўжо падлічваюць шкоду — больш за 25 тысяч рублёў. Яшчэ столькі ж давядзецца выдаткаваць, каб усё перасеяць. Вінаватых ведаюць усе: непадалёк размешчаная гаспадарка «Азёры», дзе афіцыйна займаюцца рассяленнем зуброў. За 20 гадоў статак вырас да 300 асобін — і зараз яму цесна. Зубры шукаюць новыя землі, каб пракарміцца. З абароны ў аграрыяў ёсць толькі трактары. Роў матораў пакуль яшчэ здольны адпудзіць жывёл.Вырашаць праблему будуць агароджамі ўздоўж лесу, які прымыкае да палёў і дарог. Ёсць ідэя высаджваць азімыя спецыяльна для зуброў на лясных палянах. Аднак гэта меры часовыя. У гаспадарках лічаць, што да наступнай вясны праблему трэба будзе вырашаць ці адсяленнем, ці ліцэнзіямі на паляванне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024