Беларуская чыгунка дала дадатковыя вагоны на 23 сакавіка на ранішні цягнік Мінск — Гродна

23 сакавіка, у суботу, у Гродне адбудзецца асноўны канцэрт да святкавання БНР-101.

Асноўнае злучэнне сталіцы з гэтым горадам ідзе шашой, а не чыгункай.

Даехаць да Гродна з Мінска ў суботу і ў прымальны час, каб паспець на малебен і канцэрт, можна толькі ранішнім цягніком 673Б, які адыходзіць, а 7-й раніцы.

Ужо ў чацвер, 21 сакавіка, каля абеду квіткоў на яго амаль не заставалася — аўтар n*.by паспеў ухапіць адзін з апошніх пяці.

Але ўжо пад вечар квіткі з’явіліся, станам на абед пятніцы застаецца каля 50 непрададзеных квіткоў у вагонах № 30 і № 31.

Выглядае, што гэтыя вагоны дадатковыя.

Але памылковым будзе лічыць, што гэта зроблена спецыяльна, каб больш мінчукоў трапілі ў Гродна — гэта заведзеная практыка нашай чыгункі, якая прычапляе дадатковыя вагоны па ўнутраных кірунках, калі яны карыстаюцца звышпопытам.


ЧЫТАЙ УСЕ НАВІНЫ ПРА ПАДРЫХТОЎКУ ДА СВЯТКАВАННЯ БНР101 У ГРОДНЕ

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024