Здароўе і спорт

Зноў перамога «кратоў»: «Нёман» прайграў у другім матчы паўфіналу

У другім матчы паўфінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату Беларусі «Нёман» зноў саступіў дома «Шахцёру». Гэтым разам з больш буйным лікам — 2:5.

Каманда Сяргея Пушкова па ходзе матчу вяла з лікам 2:0, але ўпусціла перавагу.

У стартавай дваццаціхвілінцы каманды паказалі актыўны хакей. «Шахцёр» упэўнена абараняўся, але «Нёман», дзякуючы колькаснай перавазе і дакладнаму кідку Аляксандра Маляўкі на 10-й хвіліне здолеў закінуць першую шайбу ў серыі. На першы перапынак гродзенцы сышлі з перавагай — 1:0.

Другі перыяд «Нёман» пачаў актыўна і на 27-й хвіліне павялічыў лiк да 2:0. Але пасля чарговага ўзяцця варот суперніка гродзенцы расслабіліся і цалкам аддалі ініцыятыву гасцям. «Шахцёр» скарыстаўся гэтым і здолеў не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад. На другі перапынак «Шахцёр» сыходзіў лідарам — 2:3.

У заключнай дваццаціхвілінцы гродзенцы спрабавалі змагацца, але адыграцца камандзе Сяргея Пушкова так і не ўдалося. «Шахцёр» тым часам здолеў зрабіць 2:4, а ў канцоўцы, калі «Нёман» зняў брамніка, наогул забіў пятую шайбу ў пустыя вароты.

«Нёман» — «Шахцёр» 2:5 (1:0, 1:3, 0:2)

Шайбы: 1:0 — А. Маляўка (Коршунаў, 9.48-бол.). 2:0 — Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка, 26.51). 2:1 — Камбовіч (Зямлянкiн, Гарбуноў, 33.44-бол.). 2:2 — Дзямкоў (Гарбуноў, Камбовіч, 35.38). 2:3 — Дзямкоў (Гарбуноў, Камбовіч, 39.37). 2:4 — Дастанка (Гарбуноў, 50.59). 2:5 — Туркін (Ляўко, Дастанка, 59.14 — П.В.).

Лік у серыі да 4-х перамог «Нёман» — «Шахцёр» — 0:2













Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024