Кантрабандыстка выкарыстала ў «працы» сваю пяцігадовую дачку

Дасведчаная кантрабандыстка прыцягнула да справы 5-гадовы дачку, каб тая хавала кантрабанду ў недаступных для дарослых месцах аўтамабіля, піша euroby.info.

У суботу 16 сакавіка на літоўска-беларускай мяжы ў пункце пропуску Шальчынінкай (з боку Беларусі ПП Беняконі) літоўцы адправілі на пільны дагляд аўтамабіль Citroen C5, на якім у Еўрасаюз уязджала беларуска з 5-гадовай дачкой.

Супраць машыны жанчыны з дзіцём інспектары ўжылі усё сваё ўменне і рэнтген-сканар. І недарма. Бамперы, парогі, паражніны пад каробкай перадач былі пераабсталяваны, каб схаваць туды кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі.

Для дагляду аўтамабіля была нагода, жанчына знаходзілася на асаблівым ўліку ў літоўскіх мытнікаў. Яна гэта ведала, таму да «штурму мяжы» добра падрыхтавалася:

Прадбачлівая беларуска ва ўсе тайнікі з цыгарэтамі напхала смярдзючых ануч з рэзкім пахам, каб увесці ў зман службовых сабак.

Многія штучна зробленыя паражніны ў машыне аказаліся пустымі. Падкаваная юрыдычна жанчына, каб не быць прыцягнутай па крымінальным артыкуле, везла кантрабанду сабе роўна на адміністрацыйны пратакол.
Пяцігадовае дзіця было не проста пасажырам або маскіроўкай, а саўдзельнікам кантрабанды. Рэнтген-сканер вызначыў наяўнасць цыгарэт у такіх вузкіх месцах машыны, куды ні рука дарослага чалавека, ні прыстасаванні пралезці не могуць. Затое маленькая ручка дзіцяці - лёгка. Мытня мяркуе, што дзіця па ўказанні маці хавала цыгарэты ў машыну, а ў Літве мусіла дапамагчы маці дастаць гэты тавар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024