У Гродне дзяўчынка атруцілася ўгарным газам. Яна ў цяжкім стане (абноўлена)

20 сакавіка ў 02−03 з прыкметамі атручвання ўгарным газам шпіталізавалі 14-гадовую дзяўчынку, паведамляе МНС.

Яна жыве з бацькамі ў прыватным жылым доме па вул. Белавежскай ў г. Гродна. Калі дзяўчынку знайшоў бацька, яна была ў несвядомым стане, ляжала на падлозе ля душавой кабінкі ў памяшканні ваннай пакоі, дзе ўсталяваны газавы двухконтурны ацяпляльны кацёл. Стан дзяўчынкі цяжкі. Прычына атручвання высвятляецца.

Прыйшоўшы ў сябе, дзяўчынка была млявай, затарможаннай, на пытанні лекараў адказвала коратка. Пацярпелую тэрмінова змясцілі ў рэанімацыю, дзе з ёй пачалі праводзіць інтэнсіўную тэрапію. У першую чаргу была наладжана падача вільготнага кіслароду праз тваравую маску, таксама праводзілася інфузійная тэрапія. Усю ноч побач з дзяўчынкай знаходзіўся дзяжурны лекар анестэзіёлаг — рэаніматолаг.

У цяперашні час стан дзіцяці лекары ацэнваюць са станоўчай дынамікай сярэдняй цяжкасці, паведамляе «Гродзенская праўда».

Далейшае лячэнне юнай пацыенткі будзе працягнута ў пульманалагічным аддзяленні бальніцы, куды плануецца яе пераклад з рэанімацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024