Стала вядома, калі ў Гродне пачнуцца адключэнні гарачай вады

У гэтым годзе вялікую частку горада пакінуць без гарачай вады двойчы: спачатку на тры дні, затым яшчэ на два тыдні. Акрамя таго, зон адключэння будзе больш, піша «Вячэрні Гродна».

На працягу трох дзён — з 15 па 17 мая — спецыялісты будуць правяраць цепласеткі на гідраўлічныя і цеплавыя страты. Такія выпрабаванні праводзяцца кожныя пяць гадоў, распавёў начальнік аператыўна-дыспетчарскай службы Гродзенскіх цеплавых сетак Аляксандр Лявонаў.

Затым гарачую ваду пачнуць адключаць па графіку: па зонах і на два тыдні. У гэтым годзе самую вялікую зону — Занёманскай (Вішнявец, Паўднёвы, Прынёманскі, Альшанка, Фолюш) і прынёманская часткі, часткова цэнтр горада — падзеляць на дзве, каб паспець завяршыць работы своечасова. На працягу двух тыдняў спецыялісты правядуць гідраўлічныя выпрабаванні цепласетак, вызначаць «слабыя» месцы, ліквідуюць пашкоджанні і заменяць, дзе неабходна, старыя трубы.

Першымі - з 22 мая па 4 чэрвеня — без гарачай вады застануцца мікрараёны Дзевятоўка-1−7, раён вуліц Мендзялеева, Шчорса і Пралетарскай.

З 12 па 25 чэрвеня не будзе гарачай вады ў дамах, размешчаных у раёне Фартоў, Пярэсялкі, вуліцы Пушкіна, часткова ў цэнтры горада.

З 10 па 23 ліпеня адключаць занёманскую (Вішнявец, Паўднёвы, Прынёманскі, Альшанка, Фолюш) і прынёманскую часткі горада.

З 31 ліпеня па 13 жніўня без гарачай вады застануцца дома ў цэнтры горада, у раёне вуліцы Захарава і праспекта Касманаўтаў.

Падзяліцца
Меткі: карыснае

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024