У Гродне пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» і кніжны кірмаш (+ праграма)

У Гродне пройдзе літаратурны фестываль «Прадмова». Акрамя праграмы для дарослых, будуць дзіцячыя чытанні, а таксама музычная частка. Разам збяруцца найвядомейшыя сучасныя літаратары, філосафы, выдаўцы.

16 сакавіка ў «Цэнтры гарадскога жыцця» (Кірава, 3) будуць выступаць вядомыя беларускія творцы: мастак Павел Татарнікаў і культуролаг Максім Жбанкоў, філосафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч, гісторыкі Алесь Пашкевіч, Алесь Белы і Антон Рудак, а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Іаанна Владыка, Таццяна Нядбай. Далучацца і гродзенскія аўтары, а напрыканцы абяцаюць музычны сэт ад гурта .K.

Выдаўцы і кнігараспаўсюднікі «Галіяфы», Акадэмічная Кніга, Выдавецтва «Янушкевіч», Spadar Arche, Роман Цимберов разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, будзе магчымасць набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

Праграма фэста:

11:00 Дзіцячая праграма праекту ЗаЧтение (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі («Дабранач, Караліна» Якаба Хайна, «Дыктарар» Ульфа Старка ды іншыя)

12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка» з удзелам мастака Паўла Татарнікава

12:30 «Прыватная гісторыя кнігі»: аўтарка «Ката Шпрота» Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія)

13:10 «Супольнасці XXI стагоддзя»: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі і прэзентацыя яе кнігі «Супольнасць пасля Халакосту» (+аўтограф-сесія)

14:00 «Белкульт і як з гэтым жыць»: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова

14:40 «Філосаф думае Беларусь»: размова з Валянцінам Акудовічам

15:20 «Гісторыя — папулярная або „навуковая“?» — дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча, Алеся Пашкевіча, Алеся Белага, Антона Рудака ды іншых.

16:50 Андрэй Кірэй: акустыка

17:20 «Танцы над горадам» з пісьменнікам Уладзімірам Арловым (у 16:40 — аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава)

18:00 Андрэй Хадановіч з вершамі і перакладамі

18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Даша Бялькевіч, Іаанна Владыка, Антон Рудак , Таццяна Нядбай ды іншыя.

20:00 Музычны сэт K — tochka K

20:40 Закрыццё фэста

Фестваль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024