У Лідзе зарэгістраваны выпадак захворвання на адзёр. Бацькі адмовіліся ад вакцынацыі

Хворае дзіця, жыхар Ліды, прыбыло з Масквы, дзе часова знаходзілася ў арыенціровачныя тэрміны заражэння, паведамляе «Лідская газета».

Па словах галоўнага лекара Лідскай ЦРБ Вадзіма Трубчыка, на сённяшні дзень вызначана кола кантактных асоб, за якімі арганізавана медыцынскае назіранне, праводзіцца комплекс супрацьэпідэмічных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні перадачы адзёру.

Хворае дзіця не было своечасова прышчэплена з-за адмовы бацькоў ад вакцынацыі. У сувязі з гэтым медыцынскія спецыялісты нагадваюць: менавіта вакцынацыя з’яўляецца найбольш эфектыўным і дзейсным сродкам папярэджання перадачы адзёравай інфекцыі.

На дадзены момант стан дзіцяці здавальняючы.

Як паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя, адзёр з’яўляецца вельмі заразнай цяжкай хваробай віруснага паходжання. Да ўвядзення супрацьадзёравай вакцыны ў 1963 годзе і шырокага распаўсюджвання вакцынацыі, буйныя эпідэміі адзёру адбываліся кожныя 2−3 гады, штогод налічвалася 2,6 мільёна выпадкаў смерці ад адзёру.

Паводле ацэнак, у 2017 г. ад адзёру памерла 110 000 чалавек, большасць з якіх дзеці ва ўзросце да пяці гадоў, нягледзячы на ​​наяўнасць бяспечнай і эфектыўнай вакцыны ад гэтага захворвання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024