У гродзенскай гімназіі ствараюць маштабнае «пано часу» з сімваламі горада

Каманда захопленых педагогаў задумала зрабіць праект, які не мае аналагаў. У гімназіі № 4 ва ўсю сцяну малююць сімвалы горада — Фарны касцёл, Стары замак, Фара Вітаўта і Ратуша. Над увасабленнем ідэі ўжо паўгода працуе настаўнік біялогіі, паведамляе stv.by.

Ён стварыў у натуральную велічыню знакаміты ўзор Каложскай царквы і таямнічыя знакі на цаглінах храма, якія навукоўцы не могуць разгадаць да гэтага часу. А развіццё гісторыі мастак перадаў барэльефам у выглядзе хваляў, адсюль і назва праекта — «Рака часу».

Віктар Вечар, мастак:

Мне хацелася яшчэ, як мастаку, паказаць рух свету, адкуль мы прыйшлі і куды мы ідзем. Вось зверху падае гэтае святло, і яно пранізвае ўсё. Яно пранізвае гэтыя будынкі, праходзіць праз сцяну гэтых дамоў, растварае іх і нас заклікае ісці туды, да гэтага прыгожага, да чаго мы павінны заўсёды імкнуцца.

Дзмітрый Люцік, настаўнік гісторыі гімназіі № 4 Гродна:

У нашай гімназіі працуе два музея, i месца нам ужо замала. Паўстала ідэя ў нашага кіраўніцтва і ў нашых гісторыкаў гімназіі № 4 вынесці гэта за межы музея і зрабіць інтэрактыўную зону для навучэнцаў.

Неўзабаве тут з’явіцца выява Пажарнай каланчы і перспектыва вуліцы Замкавай. У планах таксама стварыць на падлозе імітацыю бруку, усталяваць каваныя ліхтары і вулічныя лавы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024