Запрацаваў экалагічны чат-бот. Расказвае, што рабіць з адкідамі

У Беларусі з’явіўся чат-бот, які ведае ўсё пра перапрацоўку адкідаў. Яго стварыла каманда Цэнтра экалагічных рашэнняў для таго, каб насельніцтву стала больш зразумела, што рабіць з побытавым смеццем.

У які кантэйнер пакласці той ці іншы від адкідаў, што рабіць з тым, што нельга адправіць на перапрацоўку, як і навошта ўнікаць смецця, якое з нашага дома едзе проста на звалку. Для таго, каб знайсці патрэбны адказ, трэба зайсці ў «Тэлеграм» і ўвесці логін @EcoideaBot, націснуць кнопку «Запусціць». Засталося задаць боту пытанне (напрыклад, «Куды здаць папяровыя кубачкі?») ці напісаць тып адкідаў, ад якога хаціце пазбавіцца (напрыклад, «папяровыя кубачкі») — атрымайце адказ.

Фота Яны Бондар

Стваральнікі адзначаюць: калі экалагічны робат не дапамог (такое можа здарыцца), то яго дадаткова адукуюць, і хуткім часам на новыя пытанні карыстальнікамі ён зможа даваць адказы.

Па хуткім часе экалагічны чат-бот запрацуе таксама на некалькіх экалагічных сайтах, якія даюць тэматычную інфармацыю, каб у карыстальнікаў, якія не маюць месэнджара, таксама была магчымасць удакладніць патрэбную інфармацыю пра адкіды ў Беларусі.

Яўген Лабанаў
— Стварэнне гэтага інтэрнет-прадукту з’яўляецца заканамерным працягам інфармацыйна-асветніцкай працы Цэнтра экалагічных рашэнняў, якой арганізацыя займаецца ўсе дзесяць гадоў свайго існавання, — адзначае дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў. — І мы хацелі б змяняць уяўленні людзей пра смецце: кожны і кожная павінны разумець, што перапрацоўка сёння глабальна не развязвае праблему адкідаў, і нам трэба адыходзіць ад аднаразовага стылю жыцця. Менавіта таму мы і наш робат падказваем не толькі разумныя спосабы пазбавіцца ад смецця, але і экалагічна сяброўскія альтэрнатывы аднаразовым таварам, якія з нашай хатняй урны сёння ідуць наўпрост на звалку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024