Людзі і справы

«Лёс прымусіў граць на вуліцы». Баяніст Лёня прыязджае ў Гродна са Слоніма

Леаніду Рыжыкаву 59 гадоў і ён са Слоніма. Некалькі разоў у месяц мужчына прыязджае ў Гродна на вуліцу Савецкую, каб паграць на сваім баяне і зарабіць. Улетку музыкант наогул плануе сюды пераехаць.

Часам Леанід ездзіць у Баранавічы з роднага Слоніма, радзей у Гродна. Але тут яму падабаецца і тут ён можа трохі больш зарабіць.

«Сярэдні заробак у мяне каля 25 рублёў. Дзесьці 10 сыходзіць на дарогу, вось і лічыце што застаецца, — кажа Леанід. — Па некалькі разоў у месяц я імкнуся прыязджаць у Гродна. У родным Слоніме граць неяк няёмка, паказваюць пальцам. А тут прыемна і мне падабаецца. Людзі ў Гродне цікавыя і музычныя».

Паграць Леанід паспявае ў Гродне ўсяго некалькі гадзін. У асноўным мужчына прыязджае, а 12:00, а ўжо, а 16:00 адпраўляецца цягнік у Слонім.

«Раней я не граў на вуліцы, лёс прымусіў. Працаваў на розных святах. Цяпер у нас у Слоніме няма працы для мужыкоў перадпенсійнага ўзросту, вось і выйшаў граць. У Гродне шмат вулічных музыкаў, з канкурэнцыяй усё нармальна. Ніхто нікога не ганяе. Бывае дзень, што наогул збіраецца вялікая каманда на вуліцы: хтосьці на гітарах, на талерцы, на саксафоне і г. д. Кожны зарабляе як можа, але асабіста мне не падабаецца, калі людзі ходзяць з капелюшом і просяць грошы, сорамна становіцца».

Леанід кажа, што ва ўсіх вулічных музыкаў у Гродне свой рэпертуар. Вядомую акардэаністку Лену мужчына не лічыць сур’ёзным канкурэнтам, хоць яна і грае на падобным інструменце. Кажа, іх музыка моцна адрозніваецца.

«Асабіста я граю на сваім баяне народны фальклор і песні з кінафільмаў, у Лены — шансон. Жанчына грае пад фанаграму з мікрафонам, грыміць трохі, але я так не магу. Граю без апаратуры і гэта мне падабаецца. А ў людзей густы розныя, як той казаў - кожнаму сваё».


«У мяне ўсё ад душы». Баяністка Лена пра вулічную музыку, канкурэнцыю і «шапачнікаў»

Падзяліцца
Меткі: музыка

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024