Мінак паспрачаўся з гарадскім мастаком праз карціны з Пуціным

На вуліцы Савецкая адбыўся канфлікт мінака з гарадскім мастаком, які прадае там свае работы. Сярод іх было адразу некалькі партрэтаў Пуціна. Узровень дыскусіі быў далёкі ад мастацкага.

«Я падышоў пацікавіцца, чаму ў Беларусі прадаюцца партрэты гэтага людажэра, — патлумачыў чытач „Нашай Н**ы“. — Мастак адказваў, маўляў, што хачу — тое і малюю. Але ў мяне свой погляд, мы пачалі сварыцца, і я ў сэрцах сказаў, што калі ён не прыбярэ, то я карціны з Пуціным абсікаю!»

Мінак прызнаў, што мастак паклікаў падмогу, і змог адстаяць карціны з Пуціным.

Сцвердзіць гэтую гісторыю ў самога мастака пакуль не атрымалася.

Раней мастак тлумачыў, што прадае выявы Пуціна, бо іх добра купляюць расійскія турысты, якіх багата ў Гродне.


hrodna.life/articles/putin/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024