А вы ўжо прыбралі ялінку? Каталікі адсвяткавалі Стрэчанне (Грамніцы)

Святочная служба ў гонар Стрэчання прайшла ў Гродзенскім Кафедральным саборы Святога Францыска Ксаверыя. В народзе гэтае свята таксама называюць Грамніцамі.

У свята Стрэчання Госпадавага ўва ўсіх храмах Беларусі праводзяцца святочныя набажэнствы і асвячаюцца свечкі. Вернікі захоўваюць іх напрацягу ўсяго года і запальваюць, калі звяртаюцца з малітвай у цяжкія ці важныя для сябе хвіліны, нагадвае БелТА.

Свечкі са Стрэчання называюць яшчэ і грамнічнымі, іх запальваюць падчас навальніцы, што суправаджаецца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі. Дзякуючы гэтаму свята Стрэчання атрымала сваю другую назву — Грамніцы. Паводле іншай версіі, назва паходзіць ад таго, што у старажытныя часы у гэты дзень нашы продкі ўшаноўвалі бога грому, Грамоўніка. На Грамніцы часам можна было пачуць першы гром. В народзе кажуць, што на Стрэчанні зіма сустракаецца з летам.

Разам з каталікамі Грамніцы сёння святкавалі і ўніяты. Настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай а. Андрэй Крот расказаў, што цяпер галоўным чынам свечкі купляюць на месцы, хоць абмежаванняў, з чаго рабіць ці дзе купляць грамнічныя свечкі, няма.

Раней жа, паводле традыцыі, грамнічную свечку сукалі з кавалачкаў воску, вялікую, каб хапіла на год, рабілі ўсёй сям’ёй. Пасля асвячэння ў царкве яе прыносілі дахаты, гаспадар дома запальваў і абносіў усе памяшканні, крыж-накрыж кранаўся полымем валасоў дамачадцаў, каб забяспечыць здароўе і абарону ад ліха.

«Традыцыйная хрысціянская царква да матэрыяльных сімвалаў ставіцца станоўча. Сэнс ў тым, што мы асвячаем тое, чым карыстаемся, каб гэтыя рэчы былі дабраславёныя Богам».

Таксама паводле даўняй традыцыі на Грамніцы, саракавы дзень пасля Каляд, прыбіраюць святочную ялінку, калі не паспелі гэта зрабіць раней. У праваслаўных застаецца яшчэ два тыдні, каб пацешыцца навагоднім упрыгожанням.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024